
Прадстаўнікі РПЦ усё больш зліваюцца ў адзінае цэлае з дзяржаўнымі чыноўнікамі і становяцца часткай ідэалагічнага апарату. Прапаведуючы пры тым найперш ідэі “русского мира”. У Лідзе райвыканкам арганізаваў праваслаўную выставу пад назвай “Кладезь”.
На адкрыцці выставы былі амаль усе лідскія чыноўнікі-ідэолагі: “Выставка открылась молебном, который отслужил благочинный церквей Лидского округа протоиерей Ростислав Соловьев. В мероприятии также приняли участие председатель Лидского районного Совета депутатов Инесса Белуш, начальник отдела идеологической работы и по делам молодежи Лидского райисполкома Анна Кенть, ее заместитель Галина Гончар.”.
На выставе прадстаўлены выключна расейскія кнігі і аніводнай па-беларуску.

