Паказуха чыноўнікаў на Гарадзеншчыне пераўтвараецца ў звыклую практыку. Адзін з першых у гэтым шэрагу старшыня Астравецкага райвыканкаму Сяргей Мядзвецкас. Ён прыдумаў так званыя рэйды па Астраўцу з мэтай “наведения порядка”. Начальнік раёну збірае ў бус сваіх падначаленых і яны разам гэтай “камісіяй” аб’язджаюць розныя прадпрыемствы і ўчасткі гораду.

У самой практыцы такіх рэйдаў, здаецца, няма нічога заганнага. Толькі гэтая звычайная праца чыноўнікаў падаецца і асвятляецца ў раённай газеце як “ратны” подзвіг і нешта незвычайнае. Ну і адпаведны стыль таннага падхалімства і выслужвання прапагандыстаў: “Внимательный взгляд председателя райисполкома не пропустил ни одного неухоженного клочка земли, будь то частный участок или прилегающая к предприятиям территория: неоспоримо, что порядок должен быть везде”.