
У Беларусі правялі конкурс сацыяльнай рэкламы “#Познай Беларусь”.
Нібыта на ўдзел у гэтым конкурсе было падана ажно 1315 заявак
У рамках IV Международной научно-практической конференции «Перспективы развития туризма в современных условиях: мировые тенденции и региональные контексты» 27 верасня ў Менску ўзнагародзілі пераможцаў.
Працы прымаліся па трох намінацыях: «Плакат», «Слоган» и «Видеоролик». У апошняй было дзве паднамінацыі – «Видеоролик организации» і «Видеоролик путешественника». Як звычайна апошнім часам амаль усё ў гэтым конкурсе адбывалася на чужой расейскай мове.
У самай масавай намінацыі «Слоган», дзе ўсяго было падана 735 заявак, перамагла сярэдняя школа №8 гораду Ваўкавыск. Лепшым слоганам 2024 году прызнаны наступны: «Много разных мест на свете – Беларусь в приоритете!». Калі такі прымітыўны слоган прызнаны лепшым, то можна ўявіць ровень іншых прыдумак.
А ў намінацыі «Видеоролик организаций» трэцяе месца прысудзілі Ваўкавыскаму раённаму турыстычнаму цэнтру.
