
У Гародні міліцыя рыхтуе сабе змену. Вучняў сярэдняй школы №23, якія ходзяць у так званы “прававы клас”, прывезлі ў Абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, дзе расказвалі пра перавагі працы ў сілавых структурах. Школьнікі таксама “узнали о подвигах стражей правопорядка”. Напэўна ім расказалі і пра “подзвігі” міліцыянтаў у 2020 годзе, калі яны збівалі мірных людзей на вуліцах і пра далейшыя “зачысткі” грамадзян.
Такія спецыялізаваныя класы і прафесійная арентацыя сталі на Гарадзеншчыне ўжо традыцыйнымі.
