
Вашай увазе рэгіянальны каляндар на кастрычнік.
1 кастрычніка
Міжнародны дзень музыкі.
Міжнародны дзень сталых людзей.
75 гадоў таму (1949) – У в. Каланая (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Генадзь Радзецкі, беларускі настаўнік, актывіст грамадзка-культурніцкага руху. Жыў у Сьвіслачы.

2 кастрычніка
205 гадоў таму (1819) – У в. Смалічы (Нясьвіжскі р-н, ці ў в. Зубкава, Наваградзкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 15.9.1818) Аляксандар Незабытоўскі, беларуска-польскі пісьменьнік, філосаф, гісторык.
35 гадоў таму (1989) – У Жыровічах пачаліся заняткі ў адноўленай праваслаўнай Менскай духоўнай семінарыі.
3 кастрычніка
110 гадоў таму (1914) – У Берліне нарадзіўся Ян Новак-Езяранскі (паходзіў з Гарадзеншчыны), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, які спрыяў беларускаму нацыянальнаму руху.

30 гадоў таму (1994) – У Ваўкавыску памёр Іван Бабіч (нар. у 1930 г. у в. Бабічы, Глыбоцкі р-н), сябра Глыбоцкай групы Саюзу Беларускіх патрыётаў, вязень савецкіх турмаў. Пахаваны ў Ваўкавыску.
4 кастрычніка
Сусьветны дзень аховы жывёл
95 гадоў таму (1929) – У Скідалі памёр Пятро Сяўрук, беларускі пісьменьнік, актывіст ТБШ і Грамады. Пахаваны ў Скідалі.
40 гадоў таму (1984) – У мясцовасці Грэвер недалёка ад Лёвена (Бельгія) памёр Аўген Смаршчок, беларускі і бельгійскі педагог, праваслаўны духоўнік. Пахаваны ў Бельгіі. Нараджэнец Зэльвы.
5 кастрычніка
Сусьветны дзень настаўнікаў
140 гадоў таму (1884) – У мяст. Новы Двор (на Сакольшчыне, Беласточчына) нарадзіўся Францішак Грынкевіч, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч. У 1909-12 гг. кіраўнік Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі.

50 гадоў таму (1974) – У Ерусаліме памёр Залман Шазар (сапр. Рубашоў), трэці прэзідэнт дзяржавы Ізраіль. Нараджэнец мяст. Мір (Карэліцкі р-н).

7 кастрычніка
Сусьветны дзень архітэктуры
9 кастрычніка
Сусьветны дзень пошты
95 гадоў таму (1929) – У Варшаве памёр Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях (Беласточчына). Нараджэнец в. Каранды (Смургонскі р-н).

10 кастрычніка
285 гадоў таму (1739) – У Варшаве памёр Дамінік Рудніцкі, пісьменьнік, педагог. Працаваў у Наваградку.
90 гадоў таму (1934) – У в. Разьдзялавічы (Ганцавіцкі р-н, Берасьцейская вобл.) нарадзіўся Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Жыў і памёр у Слоніме.

85 гадоў таму (1939) – Бяз згоды Вярхоўнага савету БССР Сталін перадаў Вільню і Віленскі край Летуве. Да Летувы адышлі часткі Астравецкага, Ашмянскага, Вараноўскага і Радуньскага раёнаў.
75 гадоў таму (1949) – Памёр Аляксандар Данілевіч (нар. у мяст. Моўчадзь, Баранавіцкі р-н, 1877 г.), беларускі педагог, матэматык, публіцыст; скончыў Сьвіслацкую семінарыю ў 1896 г. Працаваў у Наваградзкай беларускай гімназіі.
11 кастрычніка
115 гадоў таму (1909) – У Гародні нарадзілася Зінаіда Бандарына, беларуская пісьменьніца, паэтка.

12 кастрычніка
140 гадоў таму (1884) – У в. Лінгі (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Міхал Буклярэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.
10 гадоў таму (2014) – У Гародні памёр Іван Лепешаў, беларускі мовазнавец, педагог, аўтар фразеалагічных слоўнікаў. Пахаваны пад Гародняй на могілках Авульс. Працаваў у Сьвіслачы, Шчучынскім раёне, Гародні.

13 кастрычніка
140 гадоў таму (1884) – У засьценку Уляны (Рукойненская гміна, Віленскі павет) нарадзіўся Баляслаў Пачопка, беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны ўніяцкі дзеяч. Працаваў дырэктарам Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі.

15 кастрычніка
105 гадоў таму (1919) – Памёр Леанард Іваноўскі, гаспадарчы і грамадзкі дзеяч. Пахавальны склеп у родавым маёнтку Лябёдка (Шчучынскі р-н) быў разрабаваны ў 1939 г. бальшавікамі.

16 кастрычніка
25 гадоў таму (1999) – Памёр Вацлаў Гебельт, шахматны кампазіст, вязень ГУЛАГу, пасьля вызваленьня ў 1949 г. жыў да сьмерці ў Лідзе.

18 кастрычніка
145 гадоў таму (1879) – У в. Пеляса (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Міхал Шымялевіч, беларускі гісторык, краязнавец. Працаваў у Лідзе.

19 кастрычніка
95 гадоў таму (1929) – У Гародні адкрыты помнік Элізы Ажэшцы (скульптар Р. Зэрых).

20 кастрычніка
Сусьветны дзень статыстыкі
105 гадоў таму (1919) – У в. Сялец (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Набагез, дзеяч беларускай эміграцыі (Бельгія, ЗША).
22 кастрычніка
115 гадоў таму (1909) – У в. Вярбіцы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Раман Лецка, беларускі краязнавец, калекцыянер, вязень савецкіх канцлягераў.
23 кастрычніка
100 гадоў таму (1924) – У в. Іскозы (Дубровенскі р-н) нарадзіўся Іван Лепешаў, беларускі мовазнавец, педагог, аўтар фразеалагічных слоўнікаў. Жыў і працаваў у Сьвіслачы, Шчучынскім раёне, Гародні.

10 гадоў таму (2014) – У Сьвіслачы памёр Віктар Дзесяцік, грамадска-палітычны актывіст, сябра Грамады і правабарончага цэнтру “Вясна”. Пахаваны на сьвіслацкіх могілках.

24 кастрычніка
Міжнародны дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
25 кастрычніка
Міжнародны дзень школьных бібліятэк
435 гадоў таму (1589) – Нарадзіўся Ян Станіслаў Сапега, сын Льва Сапегі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, слонімскі стараста. Валодаў маёнткамі Зэльва, Івашкавічы (Зэльвенскі р-н), Азярніца (Слонімскі р-н).
26 кастрычніка
80 гадоў таму (1944) – На фронце на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі загінуў Алесь Мілюць, беларускі паэт. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Ватуціна (Несьцераўскі р-н, Калінінградзкая вобл.). Нараджэнец в. Скорычы (Карэліцкі р-н).

25 гадоў таму (1999) – У Слоніме памёр Анатоль Іверс (сапр. Іван Міско), беларускі паэт. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н). Пахаваны на слонімскіх могілках па вуліцы Чырвоных партызан.

28 кастрычніка
50 гадоў таму (1974) – Памёр Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, актывіст Грамады і ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе. Нараджэнец в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н).

30 кастрычніка
105 гадоў таму (1919) – У газеце “Беларусь” апублікаваны верш Макара Краўцова “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” (“Ваяцкі марш”), які з музыкай Уладзіміра Тэраўскага стаў гімнам БНР.

5 гадоў таму (2019) – У в. Мігова (Гарадзенскі р-н) адкрыты і асьвечаны помны знак – камень з шыльдай у гонар акадэміка Яўхіма Карскага.

5 гадоў таму (2019) – У Слоніме ўсталяваны бюст дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ, мецэнату Міхалу Казіміру Агінскаму. Урачыста адкрыты 6 лістапада 2019 г.

31 кастрычніка
Міжнародныя дні гарадоў, эканоміі і Чорнага мора.
