У Воранаве мясцовай наменклатуры 1 кастрычніка прадставілі новага начальніка райвыканкаму. Ім, як мы паведамлялі раней, стаў Васіль Шлык. Малады чыноўнік раней быў на пасадзе старшыні Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 26 верасня Лукашэнка сярод іншых прызначэнняў “вертыкальнікаў” паставіў Шлыка на пасаду старшыні Воранаўскага райвыкакнааму, што значны час быў увогуле без кіраўніка.

Прадстаўляць Шлыка мясцовым чыноўнікам ніжэйшага роўню прыехаў старшыня аблвыканкаму Уладзімір Каранік, які нахвальваў новага прычначэнца.

В поддержку Василия Николаевича выступили депутаты районного Совета депутатов — директор КСУП «Гирки» Тадеуш Мушинский и главный редактор «Вороновской газеты» Татьяна Дудко”. – паведамляе раённая “Воранаўская газета”. Нібыта прызначанаму была патрэбная нейкая яшчэ падтрымка.

Раней Воранаўскі райвыканкам узначальваў Дзмітрый Захарчук, якога перавялі на падвышэнне – у Ваўкавыскі райвыканкам.