
29 кастрычніка ў Менску ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь пройдзе разгляд апеляцыйнай скаргі Вольгі Вялічкі. Пачатак “разгляду” прызначаны на 9.30.
Напомнім, што 2 жніўня бягучага году Вольгу Вялічку завочна засудзілі да 9 гадоў калоніі па крымінальнай справе ў рамках так званай спецвытворчасці. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф 12 000 рублёў.
Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры» і за ўдзел у акцыі пратэсту.
Гарадзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.
