
Гарадзенская памежная група пахвалілася сваімі дасягненнямі.
Сярод іншага адзначаецца, што за апошнія 15 гадоў гарадзенская памежная група ажно 6 разоў прызнавалася лепшай у сістэме органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь.
Агулам гарадзенскія памежнікі ахоўваюць больш 300 кіламетраў дзяржаўнай мяжы.
Толькі ў 2024 годзе на памежжы былі затрыманыя больш 170 парушальнікаў.
да ўсяго ажно 12 “добраахвотных дружынаў” зарэгістраваныя ў памежных раёнах вобласці – у Гарадзенскім, Свіслацкім, Бераставіцкім і Шчучынскім раёнах.
