
Палітвязень са Слоніма Барыс Кучынскі яшчэ ў жніўні выйшаў на волю па так званым памілаванні.
73-гадовага тады слонімца ў красавіку 2023 году адправілі ў калонію тэрмінам на два гады. Ён знаходзіўся ў бабруйскай калоніі. Гэта адбылося пасля ўзмацнення пакарання.
Прыпомнім што, спачатку 10 лістапада 2022 года ў судзе Слонімскага раёну Кучынскага засудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”). Але дзяржабвінавачванне тады запытвала пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. І пасля судовага працэсу пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд — у выніку ў студзені 2023 года Гарадзенскі абласны суд яго задаволіў і прысудзіў Кучынскаму два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Барыс Кучынскі абскарджаваў гэты прысуд у Вярхоўным судзе, але там яго скаргу не задаволілі.
31 сакавіка 2023 года Барыса адправілі ў размеркавальны цэнтр у Баранавічах, пасля чаго ў сярэдзіне красавіка яго этапавалі на цягніку ў бабруйскую калонію.
Зараз Барыс Кучынскі на волі.
