
Вядомы беларускі спартовец, а цяпер дзяржаўны функцыянер, з Слонімшчыны Іван Ціхан зноў абраны старшынём БФЛА (Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі). Паведамляецца, што ў Нацыянальным алімпійскім камітэце 4 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя БФЛА, якая выбрала Ціхана яшчэ на 4 гады кіраваць федэрацыяй.
“Сама процедура выборов прошла скоротечно. Единственная заявка на пост председателя Белорусской федерации легкой атлетики была получена от Ивана Тихона. За его кандидатуру проголосовали единогласно”.
Іван Ціхан яшчэ ў пару ранняй маладосці заўсёды быў узорным камсамольцам і надалей застаецца верны і адданы лініі “партыі”. Праўда, уласна развіццё айчыннай лёгкай атлетыкі ад гэтага ніяк не выйграе, адбываецца дэградацыя ў бальшыні лёгкаатлетычных відаў. Затое Ціхан спраўна ладзіць розныя ідэалагічныя акцыі.
У склад прэзідыума БФЛА, які зараз празмерна разросся, абраныя яшчэ 18 чалавек. Сярод іх і наменклатурны апаратчык Алег Андрэйчык, які сваю чыноўніцкую кар’еру актыўна рабіў яшчэ на Гарадзеншчыне. Пра яго службовы рост мы расказвалі раней.
