
З 6 кастрычніка 2024 года ўваходзяць змяненні, якія датычацца пераліку тавараў, якія не залічаюць да тавараў для асабістага карыстання, расказалі ў Мытным камітэце.
Спіс дапоўнілі такімі таварамі, як каруселі, арэлі, манекены для краўцоў, бытавая тэхніка ў разукамплектаваным выглядзе, выбуховыя і гаручыя рэчывы, піратэхнічныя вырабы, тавары, якія выкарыстоўваюцца ў салонах прыгажосці, спа-цэнтрах, цырульнях.
Напрыклад, у межах устаноўленых характарыстык можна везці як тавар для асабістага карыстання снегаачышчальнік, газонакасілку, садовы бытавы здрабняльнік, тачыльны (шліфавальны) станок і падобнае.
Акрамя таго, у спісе дазволеных да ўвозу як тавары для асабістага карыстання бытавыя посудамыйныя машыны, даільныя апараты, бытавыя інкубатары для яек, вязальныя і вышывальныя машыны, бетонамяшалкі, прылады для фармавання фігур і мадэляў з пластмасы і іншае.
З поўным пералікам тавараў, якія не адносяцца або адносяцца да тавараў асабістага карыстання, можна азнаёміцца на сайце Дзяржмыткамітэту.
