Два гады таму, 7 кастрычніка, Алесь Бяляцкі быў абвешчаны Нобелеўскім лаўрэатам прэміі міру.

Нягледзячы на сусветнае прызнанне, ён так і застаўся за кратамі ў горацкай калоніі №9. Рэжым Лукашэнкі за яго дзейнасць на карысць беларускага народу прысудзіў яму 10 год зняволення. Падставай для гэтага ён абраў два артыкулы – арт. 228 Крымінальнага кодэкса — кантрабанда і частка 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Яго сябры і паплечнікі з Праваабарончага цэнтра “Вясна” змагаюцца за яго вызваленне, згадваюць яго на міжнародных канферэнцыях, праводзяць акцыі салідарнасці ды іншае.


– У Еўропе ў ХХІ стагоддзі Нобелеўскі лаўрэат знаходзіцца ў жорсткіх умовах у рэжыме інкамунікада, і ад яго няма ніякіх звестак, няма ні званкоў, ні лістоў. Не зразумела, ці жывы ён увогуле. Вельмі важна ўздымаць такія пытанні, таму што калі мала інфармацыі будзе атрымліваць свет, то многія могуць падумаць, што ўсё ў прынцыпе ў парадку.

Алесь не проста кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна», у першую чаргу ён сумленны, шчыры чалавек, які ўсё сваё жыццё вядзе змаганне за нашу краіну, за дэмакратычныя каштоўнасці, за мову. Менавіта таму ён быў некалькі разоў намінаваны і нарэшце атрымаў гэтую Прэмію Міра, якую ён безумоўна заслужыў.


– Вядома, што ў Алеся ёсць праблемы са здароўем, і з-за таго, што яму не аказваецца медычнага дапамога, то здароўе пагаршаецца. І варта памятаць, што ў Алеся гэта ўжо другі крымінальны тэрмін, другі раз ён знаходзіцца ў калоніі. Але Алесь вельмі вопытны і мужны чалавек і маральна гатовы да такіх выпрабаванняў, таму гэта трошкі прасцей для яго. Але ён часта бывае ў ШЫЗА , у ПКТ, і гэта дадатковыя складанасці.

Поўнасцю выказванні слухайце тут:

Беларускае Радыё Рацыя