Польскія памежнікі паведамілі пра зніжэнне колькасці спробаў парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.

У перыяд з 4 па 6 кастрычніка імі былі зарэгістраваны больш за 90 спробаў пераходу мяжы. Для параўнання за мінулы ўік-энд было зафіксавана больш за 220 спробаў, а пазамінулы – больш за 300.

Пры гэтым у суботу адбылося ўсяго 11 спробаў парушэння мяжы.

Літоўскія памежнікі паведамілі пра аднаго парушальніка ў нядзелю, а латвійскія – пра 35.