Як мінімум 66 чалавек засудзілі па палітычных крымінальных справах пасля вяртання з-за мяжы

Агулам такіх кейсаў можа быць больш, бо праваабаронцам вядома не пра ўсё выпадкі затрыманняў і палітычнага пераследу.

З гэтых людзей зараз за кратамі знаходзяцца як мінімум 36 чалавек: найбольшы тэрмін з іх — 11 гадоў калоніі — прызначылі Яраславу Саковічу, які вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з-за хворых бацькоў.

Вядома, што некаторых з затрыманых у выніку накіроўваюць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Так зрабілі ў выпадку Нэлі Алфёравай, якую засудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады».

Спіс усіх людзей, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў пасля вяртання з-за мяжы, дасяжны па спасылцы.