У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” выхаванцаў “военно-патриотического клуба” навучаюць кіраваць беспілотнікамі.

У гэтым цэнтры ўжо другі навучальны год функцыянуе “міні-тэхнагорад”. Дзеці тут ужо працуюць над стварэннем робатаў і 3D-мадэляў, зараз іх навучаць лётаць. Першымі засвояць праграму навучэнцы ваенна-патрыятычнага клуба “Цыркон”. У будучыні да заняткаў змогуць далучыцца ўсе ахвотныя.

На адкрыцці «будучага аб’яднання па інтарэсах» прысутнічалі і мясцовыя чыноўнікі – намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша і начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму Андрэй Сяманчык. Кіраўніком курсу стаў Андрэй Дашкевіч.

У будучыні ўрокі будуць праводзіць вайскоўцы воінскай часці 5522, якія валодаюць досведам і рэальнай практыкай кіравання БПЛА. Па-сутнасці дзяцей рыхтуюць да вайны.