
У Гародні міліцыянты адсвяткавалі 80-годдзе стварэння ў горадзе савецкага органа. УУС гарадзенскага аблвыканкаму лічыць сябе пераемніцай савецкай сілавой структуры. У Гародні пад кіраваннем начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрыя Рэзенкова маладыя кадры міліцыі (на фота ўвогуле дзеці – вучні так званых «прававых класаў») пасадзілі новую алею з 80 дрэваў. Але гэта далёка ня ўсё, як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА:
«Посадка аллеи – только начало мероприятий, приуроченных к знаковой дате. Так, 11 октября в Гродно с пл. Советской стартует марш гродненской милиции: участие примут как мужская, так и женская коробки, сотрудники в ретрообмундировании, конный экипаж. Их сопроводит служебный транспорт. Парадные расчеты прибудут на пл. Ленина, где пройдет историческая реконструкция “Борьба с бандформированием на Гродненщине”, показательные выступления сотрудников ОМОН. Продолжатся мероприятия на площади торжественным митингом, состоится церемония возложения цветов к братской могиле советских воинов и партизан в парке им.Жилибера».
Але і гэта яшчэ ня ўсё. Пазней каля будынку УУС аблвыканкаму, што па вуліцы Акадэмічнай будзе адкрыты «арт-аб’ект» пад назвай “Дядя Степа – милиционер”.

