У Наваградку 9 кастрычніка прайшоў паказушны “День призывника”. Паведамляецца, што гэтай восенню з Наваградскага раёну будзе забрана ў войска на тэрміновую службу каля 50 чалавек. Некаторых з іх сабралі зараз у мясцовай дзіцячай школе мастацтваў.

“К будущим защитникам Отечества со словами напутствия обратилась заместитель председателя Новогрудского райисполкома Людмила Мороз”. Чыноўніца радая за маладзёнаў, што яны пройдуць “школу возмужания”.

Военный комиссар Новогрудского и Кореличского районов Сергей Бурак отметил, что служба в армии для каждого мужчины является священным долгом перед Отечеством. 

Ну і канешне, ужо традыцыйна не абышлося без эрпэцэшнага служыцеля. Перад навабранцамі выступіў протоиерей Николай Косяк.

Агульны лейтматыў выступоўцаў – навабранцаў ждет продуктивный и полезный этап жизни, быть солдатом – почетная миссия. Пра тое, што ў цяперашняй арміі РБ шмат у якіх частках існуе дагэтуль дзедаўшчына і здзекі з маладых салдат юнакам канешне не расказалі. Галоўнае – гэта фальшывая патэтыка і чужы ўра-патрыятызм.