Пра парадак увозу ў краіну лекавага прэпарата, які змяшчае псіхатропныя рэчывы, для асабістага карыстання, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пры перамяшчэнні праз граніцу такога лекавага прэпарата неабходна яго ўказаць дэкларацыі, а інспектару мытні прад’явіць дакумент (рэцэпт (або яго копію, завераную ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы вывазу або дзяржавы выдачы), даведку ад урача), які пацвярджае сутачную патрэбу і дазоўку лекавага сродку.

Дапушчальныя аб’ёмы перамяшчэння наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у выглядзе лекавых прэпаратаў для прымянення па медыцынскіх паказаннях:

  • наркатычных сродкаў у колькасці, якая не перавышае тыднёвае запатрабаванне;
  • псіхатропных рэчываў, прэкурсораў — не больш за 90 разавых доз.

Невыкананне патрабаванняў заканадаўства пры перамяшчэнні праз граніцу ЕАЭС лекавых прэпаратаў, у складзе якіх псіхатропы або наркотыкі, можа прывесці да адказнасці па ч. 1 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь або па ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь.