Чыноўнікі зладзілі чаровую прапагандысцкую акцыю. На гэты раз у Іўеўскі раён прыехаў кіраўнік Государственного секретариата Совета Безопасности Аляксандр Вальфовіч, яго падначаленыя, а таксама мясцовыя вертыкальнікі з Іўеўскага райвыканкаму. Іх абслугоўвала цэлая група прапагандыстак з розных дзяржаўных медый (глядзі на фота).

Рэч у тым, што яшчэ ўчора Лукашэнка личным примером объявил о начале республиканской добровольной акции “Дай лесу новае жыццё!”. А ўжо сёння яго падначаленыя падаліся ў лес. Паводле прапагандыстаў у час акцыі была засаджана тэрыторыя амаль на 3 гактары, пайшлі ў справу ажно 20 тысяч саджанцаў сасны і бярозы. Насамрэч дрэвы садзілі пераважна супрацоўнікі Іўеўскага лясгасу, а чыноўнікі здымаліся дзеля “карцінкі”.