
У Гародні ў рамках святкавання міліцыяй 80-годдзя ўтварэння абласнога УУС (фактычна савецкай міліцыі) з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, начальніка абласнога УУС Дзмітрыя Рэзянкова і “губернатора” Уладзіміра Караніка адкрылі помнік літаратурнаму міліцыянту – дабрадзею “дзядзю Сцёпу”.
“Арт”-аб’ект усталяваны непадалёк ад будынку цяперашняга будынку Гарадзенскага УУС. Пра яго “мастацкую” вартасць можна меркваць па фотаздымках.

