
Да канца кастрычніка на тэрыторыі Музея Штазі ў Берліне можна будзе наведаць арт-інсталяцыю, прысвечаную пяці палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.
«Нязломныя» нагадваюць пра драматычную рэальнасць, у якой апынулася Беларусь: сярод сотняў палітычных зняволеных за кратамі знаходзяцца і тыя, хто заўжды імкнуўся дапамагаць беларусам абараняць свае законныя правы і свабоды.
Stasi-Zentrale. Campus für Demokratie, Haus 22, Ruschestraße, Berlin
да 30 кастрычніка
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna (https://freeviasna.org/). Раней праект быў прадстаўлены ў Вільні (Літва) і Познані (Польшча).
