Днямі ў Беларусі адзначаўся Дзень работнікаў культуры. Пра цяперашні стан культуры ў Беларусі найлепш сведчыць той факт, што ў Гародню прывезлі расейскі гурт “Бутырка”, які спявае блатны зэкаўскі шансон. І выступаць 15 кастрычніка ён будзе не абы дзе, а ў Гарадзенскай абласной філармоніі (!). Кіруе Гарадзенскай філармоніяй Валерый Тадэвушавіч Слабыш. Ён узначальвае філармонію з 2017 году, калі на ранейшага дырэктара пачалі крымінальную справу за арганізацыю фальшывых канцэртаў.

Намеснік дырэктара “по административно-хозяйственной деятельности и идеологической работе” Васіль Баравік.

Квіткі на гэты сумнеўны гурт “Бутырка” каштуюць ад 54 да 84 рублёў.