На прадпрыемствах Гарадзенскай вобласці людзей начальнікі прымушаюць насіць чырвона-зялёны значак — інакш пагражаюць пазбавіць прэміі

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

Сцвярджаецца, што гэта адбываецца на некаторых прадпрыемствах вобласці. Таксама людзей прымушаюць клеіць налепкі з чырвона-зялёным сцягам і гербам на чахол тэлефонаў. Калі гэта не зрабіць — таксама пагражаюць пазбавіць прэміі.