
Палітзняволены Мікола Дзядок чацвёрты месяц знаходзіцца ў ШІЗА гарадзенскай турмы.
Пра гэта паведамляе @MDziadok.
Нагадаем, што ў верасні бягучага году стала вядома, што ў дачыненні да Міколы распачалі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы).
Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020 у Асіповічах, дзе ён часова жыў і вёў блог, у якім асвятляў падзеі пасля так званых прэзідэнцкіх выбараў. У час і пасля затрымання яго моцна збівалі. Летам 2021 году Дзядка засудзілі да пяці гадоў зняволення, прызнаўшы вінаватым у падрыхтоўцы дзеянняў, якія “груба парушаюць грамадскі парадак”, і яшчэ ў двух “злачынствах”. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Цэлы час у зняволенні на яго ідзе ціск.
Спярша Мікола Дзядок быў зняволены ў калоніі № 9 у Горках, а потым яго перавялі ў Гарадзенскую турму.
