
У Лідзе чыноўнікі працягваюць прапагандаваць палітычную камсамольскую некрафілію. Пад шыльдай сустрэчы моладзі з кіраўніцтвам рэгіёна вертыкальнікі працягнулі сваю савецка-расейскую прапаганду. Паведамляецца, што председатель Лидского райисполкома Александр Версоцкий встретился с представителями рабочей палаты Молодежного Совета при Лидском районном Совете депутатов, районного Совета работающей молодежи и активистами Лидской районной организации ОО «БРСМ».
На сустрэчы былі і ншыя чыноўнікі. Так старшыня раённага савету дэпутатаў Інэса Белуш разам з нейкім “ветераном комсомольского движения Лидчины, секретарём горкома комсомола 80-90-х годов Владимиром Семеновым” прынеслі і разгарнулі перад “прагрэсіўнай” моладдзю чырвоны камсамольскі сцяг з выявай бальшавіцкага правадыра Леніна. Аднаго гэтага здымку дастаткова, каб зразумець усю сутнасць прапагандысцкай сустрэчы.

