
Начальнік Гарадзенскага УУС аблвыканкаму Дзмітрый Рэзянкоў ўзначаліў абласную інфармацыйна-прапагандысцкую групу. На чале гэтага дэсанта галоўны міліцэйскі начальнік прыехаў у Смаргонь, пра што паведамляе “Светлы шлях”:
В рамках единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «ЖКХ» встретилась областная информационно-пропагандистская группа под руководством начальника УВД Гродненского облисполкома Дмитрия Резенкова.
Зразумела, што днямі Рэзянкоў інспектаваў сваіх непасрэдных падначаленых у Ваўкавыску. Але калі галоўны міліцыянт вобласці становіцца штатным дзяржаўным прапагандыстам, то гэта выклікае шмат пытанняў. Што ж тады робяць шматлікія ідэолагі, якія сядзяць на зарплатах, што фармуюцца з працы і падаткаў інш?!х.
Перад працаўнікамі Смаргонскай ЖКГ выступалі і іншыя сілавікі. Так “с признаками вовлечения молодежи в деструктивную деятельность праворадикальных группировок ознакомил старший инспектор управления охраны правопорядка и профилактики УВД облисполкома Александр Рублик“.

