У «Гродназелянбуд» прызначылі новага начальніка – Андрэя Сяманчыка. На гэта звярнуў увагу рэсурс hrodna.life.

Да яго прадпрыемствам кіраваў Валеры Коўш.

Старшыня гарвыканкаму Андрэй Хмель перадаў Андрэю Сяманчыку новае пасведчанне і падзяку за працу на папярэдняй пасадзе, паведамілі ў гарвыканкаме.

Да цяперашняга прызначэння Сяманчык быў начальнікам аддзела адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму. Яшчэ раней ён працаваў дырэктарам школы № 15, з 2017 года — дырэктарам школы № 39 у Альшанцы. У 2016 годзе быў старшынём участковай выбарчай камісіі № 25 Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі № 50.

Валерый Коўш кіраваў «Гродназелянбудам» больш за 14 гадоў.