На Гарадзеншчыне апошнія дні працягваецца адміністрацыйны і крымінальны пераслед грамадзян паводле палітычных матываў. Гэта вынікае з раскладу судоў у розных раёнах вобласці.

16 кастрычніка судзілі не менш трох чалавек паводле сумнавядомага артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў). Пад пераслед трапілі:

Суд Ваўкавыскага раёну – Наталля Лісоўская (суддзя Ганна Каралевіч);

Суд Зэльвенскага раёну – Вольга Кароль (суддзя Люцыя Жук);

Суд Астравецкага раёну – Аляксандр Бялавін (суддзя Святлана Лабор)

17 кастрычніка былі засуджаныя яшчэ два чалавекі:

Суд Ленінскага раёну Гародні – Алена Трыпуць (суддзя Ганна Лявусік)

Суд Смаргонскага раёну – Святлана Парошына (суддзя Ксенія Мізула)

18 кастрычніка МУС абнавіла так званы “спіс экстрэмістаў”. У яго запісалі і двух чалавек з Гарадзеншчыны – Віталя Саўко і Андрэя Бурдзеню.

Віталь Саўко – гэта былы пракурор Воранаўскага раёну. Яго судзілі ў Берасці ў ліпені бягучага году, карны вынік невядомы.

Андрэй Бурдзеня – засуджаны па палітычных артыкулах у траўні 2024 году. Судзіў яго ў абласным судзе Мікалай Рачынскі, вынік прысуду невядомы.