
Fot. Grzegorz Dąbrowski / Agencja Wyborcza.pl
Праз некалькі тыдняў пачнецца набор у новыя падраздзяленні Памежнай службы Польшчы, прызначаныя непасрэдна для аховы ўсходняй мяжы.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Чэслаў Мрочэк. Ён нагадаў, што папраўкай у Закон аб органах Памежнай службы ўведзена магчымасць службы па кантракце. На яго базе плануецца пабудаваць спецпадраздзяленні, каб спыніць міграцыйны шлях, арганізаваны злачыннымі групамі пры падтрымцы служб РФ і Беларусі.
Намеснік міністра таксама распавёў пра мадэрнізацыю плоту на мяжы. Праз некалькі тыдняў працэс будовы і мадэрнізацыі будзе завершаны. Вясной будучага году будзе абсталяваны адрэзак на Бузе, перадае БСПР.
