Гаспадарчы суд засудзіў гарадзенца за дзве праведзеныя экскурсіі па горадзе.

Дзяржаўнымі органамі было ўстаноўлена, што мужчына ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. З матэрыялаў справы вынікае, што 31 жніўня і 11 верасня ў Гродне мужчына па папярэдняй дамоўленасці з дапамогай адной з электронных платформаў ажыццяўляў паслугі экскурсавода фізічным асобам без дзяржаўнай рэгістрацыі як індывідуальны прадпрымальнік. Пры тым мужчына нібыта зарабіў на гэтых экскурсіях 220 рублёў.

Cуд пастанавіў на падставе ч.2 арт.13.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прыцягнуць мужчыну да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваў яго на 2 базавыя велічыні на суму 80 рублёў з канфіскацыяй 100 працэнтаў атрыманага даходу.

Напомнім, што дзяржава апошнія гады жорстка рэгламентуе працу экскурсаводаў і дазваляе вадзіць экскурсіі толькі па зацверджаных “канспектах” з правільнымі ідэалагічнымі кірункамі.