
21 кастрычніка ў Гарадзенскім абласным судзе пачаўся новы крымінальны палітычны працэс. Пад пераслед трапіў Ігар Гарачка. Вядзе карны працэс Ігар Собалеў.
Гарачку вінавацяць адразу па 4 артыкулах Крымінальнага кодэксу:
часткі 1 і 2 артыкулу 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі);
часткі 1 і 2 артыкулу 368 (знявага Лукашэнкі);
артыкул 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў);
частка 3 артыкулу 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Суддзя Ігар Собалеў вядомы наступнымі жорсткімі палітычнымі прысудамі:
19 жніўня гэтага году ён завочна прысудзіў журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у «папраўчай» калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф – 1 тысяча базавых велічынь, што складае 40 тысяч беларускіх рублёў;
13 лютага 2023 году засудзіў смаргонскага лекара Яўгена Бужынскага да 6 гадоў калоніі;
21 лістапада 2022 году засудзіў палітвязня Іллю Краўчэўскага па 10 артыкулах КК да 8 гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма;
У ліпені 2022 году засудзіў мазырца Яўгена Збароўскага да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
