
Навучэнка адной з гарадзенскіх школ зрабілася фігуранткай крымінальнай справы, паведамляюць дзяржСМІ.
Суд прызначыў ёй пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў за распаўсюд асабліва небяспечнага псіхатропу клефедрону ў аб’ёме каля грама.
— Падлеткі знаходзілі аб’явы пра нелегальны заробак у інтэрнэце, пасля чаго да іх звяртаўся куратар і абяцаў лёгкія грошы. Затым яны атрымлівалі на рукі партыі наркотыкаў, расфасоўвалі і распаўсюджвалі шляхам закладак па тэрыторыі горада Гродна. Усе фігуранты спраў — з паспяховых сем’яў і самі пры гэтым наркотыкі не ўжывалі, — расказала начальніца інспекцыі па справах непаўналетніх Кастрычніцкага РАУС Гародні Дыяна Алешчык.
Пакаранне школьніца будзе адбываць у спецыяльнай выхаваўчай калоніі для непаўналетніх.
