
25 кастрычніка у Лідскім раённым судзе пачаўся чарговы карны працэс па палітычнай крымінальнай справе. Пад пераслед патрапіла Валянціна Каблова.
Яе вінавацяць паводле чсткі 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ (абраза Лукашэнкі).
Вядзе працэс суддзя Аляксандр Мішуроў.
Мішуроў яшчэ да 2020 году судзіў лідскіх грамадскіх актывістаў па адміністрацыйных палітычных справах.
У траўні 2020 года Аляксандр Мішуроў паўторна пакараў 23-гадовага Арцёма Касакоўскага зняволеннем у калоніі.
У верасні 2022 году ён судзіў па палітычнай крымінальнай справе палітвязня Валерыя Тумілевіча.
У снежні 2022 году засудзіў ажно па чатырох артыкулах КК лідскага доктара-тэрапеўта Андрэя Красніка да пазбаўлення волі на тэрмін тры гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
У лютым 2023 году судзіў па ч. 1 арт. 342 Ілью Мазоля і прысудзіў адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У чэрвені 2023 годуабвесціў карны прысуд 53-гадоваму Юрыю Царэвічу, звінавачанаму ў паклёпе ў дачыненні Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 КК.
У чэрвені 2024 году прысудзіў жыхарцы мястэчка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую звінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК, абмежаванне волі без накіравання ў “папраўчую” установу адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
