У Астравецкім раёне адпрацоўвалі дзеянні на выпадак радыяцыйнай аварыі на Беларускай АЭС. Камандава-штабная трэніроўка праходзіла 23-24 кастрычніка.

Удзел у вучэннях прынялі прадстаўнікі МНС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрыроды, райвыканкаму, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў органаў дзяржаўнага кіравання, якія прыцягваюцца для ліквідацыі магчымых радыяцыйных аварый і іх наступстваў – усяго задзейнічалі больш за 50 чалавек і 15 адзінак тэхнікі.

Якой была эфектыўнасць гэтых трэніровак – сказаць і вызначыць цяжка.