
У Гародні прайшоў адміністрацыйны працэс над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам. Вядома, што яго звінавацілі ў нібыта распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёну, а вяла яе небезвядомая суддзя Ганна Лявусік. Вынік суду пакуль невядомы. Чабоцьку маглі судзіць і як прыватную асобу, так і як прадпрымальніка – уладальніка сайта.
У гарадскіх чатах 25 кастрычніка абмяркоўвалі, што сайт s13.ru прызнаюць экстрэмісцкім. Працадаўцы і ўчастковыя раілі адпісацца ад сацсетак парталу. Увечары таго ж дня дзяржаўныя СМІ паведамілі, што па заяве пракурора Гародні матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13.ru сапраўды прызнаныя судом экстрэмісцкімі.
