
Пракуратура Лідскага раёну зрабіла адмысловы ролік на мясцовым тэлебачанні, у якім папярэджвае пра адказнасць грамадзян за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. З адпаведным папярэджаннем выступіла намесніца пракурора па Лідскім раёне Вольга Кашко. Яна як з кулямёта “адстраляла” па гледачах.
