28 кастрычніка на пасяджэнні Дзятлаўскага райвыканкаму гаварылі пра “экстрэмізм” у раёне (за апошнія месяцы ў РБ соткі засуджаных па гэтым артыкуле). На мінулым тыдні за падпіску на тг-канал, прызнаны ў РБ “экстрэмісцкім”, да адказнасці прыцягнулі жанчыну, жыхарку аднаго з населеных пунктаў раёну. Верагодна, аштрафавалі.

Адначасна пракуратура Дзятлаўскага раёна заклікае мясцовых жыхароў “кантраляваць свае падпіскі ў сацыяльных сетках”, правяраць, ці няма сярод іх тых каналаў, якія прызнаюцца “экстрэмісцкімі”.

Таксама на нарадзе было агучана, што “за экстрэмізм” у дзяржаўны вышук аб’яўлены жыхар аграгарадка Гезгалы. Ён нібыта “заклікаў беларусаў да змянення канстытуцыйнага ладу”.