
У Кастрычніцкім раённым судзе Гародні працягваюць рэпрэсаваць мірных грамадзян. Прычым на артыкуле 342, частка 1 удзел у грамадских беспарадках) спецыялізуецца найперш суддзя Уладзімір Пазняк.
28 кастрычніка пачаўся чарговы карны працэс. Пад пераслед патрапілі наступныя асобы:
Іван Пастушок, Анатоль Касіла, Аляксандр Цюлькін, Андрэй Бобікаў. Усім ім пагражае зняволенне ў калоніі.
Суддзя Уладзімір Пазняк мае вельмі багаты “паслужны спіс” карных палітычных працэсаў. Пра гэта мы расказвалі на мінулым тыдні.
