Стала вядома, што затрыманаму 23 кастрычніка стваральніку і ўладальніку папулярнага гарадзенскага сайту-агрэгатара s13.ru Сяргея Чабоцьку 25 кастрычніка прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Падставай для гэтага нібыта сталі здымкі ў архіўных артыкулах, на якіх быў змешчаны лагатып іншага СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем».

Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёну, а карную пастанову аформіла небезвядомая суддзя Ганна Лявусік

З 25 кастрычніка s13.ru афіцыйна прызналі «экстрэмісцкім» і пасля гэтага ад сацсетак старонкі пачалі масава адпісваццца. З часу затрымання Чабоцькі сайт не абнаўляецца і напэўна ён ужо ня будзе існаваць.