Прадстаўнікі ўсіх 17 раённых рэдакцый газет Гарадзеншчыны ўзялі ўдзел у прапагандысцкай кампаніі ў падтрымку Лукашэнкі. Іх аб’ядналі ў адзіны ролік з воклічамі “Надо!”, “Конечно надо!”. Абавязковасць такой ідэалагічнай справаздачы не выклікала ў прапагандыстаў сумневу. Такую акцыю зараз называюць “народный флэшмоб”.

Прапагандысты здымаліся пераважна на фоне рэдакцыйных шыльдаў, партрэтаў Лукашэнкі, ці іншых пазнавальных месцаў.