
Ілюстрацыйнае фота Мінабароны
На тэрыторыі Астравецкага раёну 30 кастрычніка пройдуць вучэнні па праверцы гатовасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. Пра гэта БелТА паведамілі ў Комитете государственной безопасности.
У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні КГБ, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае выкарыстанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверкавых мерапрыемстваў.
