Паводле неафіцыйнай інфармацыі былому дырэктару шклозавода “Нёман” і дзяржаўнаму функцыянеру Ігару Бацяну прысудзілі зняволенне на 12 гадоў у калоніі.

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Менавіта пры яго кіраванні звальнялі з працы вядомых грамадскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Пантуса.

Пасля вызвалення з пасады Бацян сышоў у кіраўніцтва дзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, а пасля апынуўся ў цені. Потым стала вядома, што Бацян знаходзіцца ў СІЗА, прычым артыкул — палітычны, хоць мужчына не быў заўважаны ніякім праявамі апазіцыйнасці ці ўдзелу ў дэмакратычным руху.

У 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў. 16 жніўня, у дзень найбольш масавых у гісторыі сучаснай Беларусі пратэстаў, ягоны тэлеграм-акаўнт уступіў у вялікую суполку ябацек «За Беларусь!», але нічога не пісаў. Магчыма, яго туды проста запрасілі — туды закінулі некалькі тысяч функцыянераў за адзін дзень, дакладна па разнарадцы зверху.

Вёў працэс над Ігарам Бацянам у Гарадзенскім абласным судзе ў жніўні бягучага году небезвядомы Руслан Гурын.