На гэтым тыдні ў судах Беларусі разглядалі 48 палітычна матываваных крымінальных справаў: 13 чалавек судзяць за «абразу» Лукашэнкі

Па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні адбылося мінімум 48 судовых працэсаў паводле крымінальных палітычных справаў, падчас якіх судзілі 66 чалавек.

Мінімум 12 судоў праходзілі ў закрытым рэжыме. Апроч гэтага, было разгледжана 24 апеляцыі на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах прымала ўдзел як мінімум 39 суддзяў.

«Вясна» распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 28 кастрычніка па першага лістапада 2024 году.