
Сілавікі Гарадзеншчыны ўсё працягваюць адзначаць нейкія даты параднымі мерапрыемствамі. На гэты раз у Шчучыне “состоялось торжественное мероприятие, посвящённое 85-летию со дня образования щучинской милиции”.
З юбілеем віншаваў удзельнікаў мерапрыемства часова выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзелу ўнутраных спраў Дзмітрый Лагуцік. Было шмат настальгіі і адсылак да “слаўных традыцый” СССР. Ужо звыкла ўсё гэта асвячалі прадстаўнікі РПЦ:
Участие в торжестве приняли Благочинный Щучинского округа иерей Александр Пастерняк и священник Свято-Михайловского храма иерей Сергий.



