
Апошні тыдзень на Гарадзеншчыне адбываліся масавыя затрыманні сілавікамі грамадзян і вядомых грамадскіх актывістаў. Ці гэта было звязана з так званымі абласнымі “Дажынкамі”, ці з пачаткам электаральнай кампаніі па падаўжэнні тэрміна кіравання Лукашэнкам – цяжка сказаць. Раней мы паведамлялі пра “хапуны” у Ваўкавыску і Смаргоні.
ПЦ “Вясна” паведамляе таксама пра масавыя затрыманні ў Наваградку. Да людзей прыходзілі 31-га кастрычніка а 7-ай гадзіне раніцы, праводзілі ператрусы. Вядома, што некаторых затрымлівалі цэлымі сем’ямі.
Стала вядома, што затрымліваліся людзі таксама ў Гародні.
