У Гарадзенскім абласным судзе 4 лістапада распачаўся суд над Дзмітрыем Колабавым.

Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў зняволення.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Козел.

Вясна