
Чыноўнікі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту і абласнога савету 4 лістапада на сваім паседжанні стварылі так званую абласную камісію па “выбарах прэзідэнта”. Пра вылучэнне ў гэтую камісію прадстаўнікоў наменклатуры расказаў начальник главного управления организационно-кадровой работы облисполкома Валерий Климович.
У выніку камісію стварылі, але яе склад засакрэцілі. Паведамляецца толькі, што на безальтэрнатаўнай аснове ў яе былі вылучаны і адпаведна ўключаны 13 чалавек, у тым ліку 3 – ад “палітычных партый”, 9 – ад “грамадскіх аб’яднанняў” і 1 – шляхам падавання заявы грамадзян.
Такім чынам бюракратычная працэдура была аформлена. Узначальваў паседжанне старшыня аблвыканкаму Уладзімір Каранік, побач з ім сядзела старшыня аблсавету Алена Пасюта.

