Апеляцыйную скаргу Вадзіма Саранчукаова на прысуд Гарадзенскага абласнога суду ў рамках так званай спецвытворчасці разгледзяць у будынку Вярхоўнага суду 22 лістапада.

Напомнім, што выканаўцу абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова 30 жніўня Гарадзенскі абласны суд завочна засудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 24 тысяч рублёў. Яго засудзілі паводле ч.1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”).

Раней Вярхоўны суд прадказальна не задаволіў аналагічныя апеляцыйныя скаргі засуджаных таксама ў рамках спецвытворчасці гарадзенцаў Вольгі Вялічкі і Уладзіміра Хільмановіча.