
Стала вядома, што ў Гародні былога намесніка дырэктара драмтэатра Дзмітрыя Чыліка звінавацілі ў неаднаразовым атрыманні хабараў цягам некалькіх гадоў. Яму прысудзілі прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На падставе закона Аб амністыі, які падпісаў Лукашэнка 2 ліпеня 2024 году, суд скараціў тэрмін на адзін год.
Таксама Чыліка пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.
А вось на сайце Гарадзенскага ўніверсітэту ў раздзеле факультэта эканомікі і кіравання Чылікам па-рангейшаму ганарацца пад шыльдай “наши выпускники”.
