
З 2020-га году як мінімум 1838 беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі
Гэтая лічба на 35 арганізацый большая, чым месяц таму.
Паводле інфармацыі (https://www.lawtrend.org/freedom-of-association/monitoring-situatsii-so-svobodoj-assotsiatsij-i-polozheniem-organizatsij-grazhdanskogo-obshhestva-v-respublike-belarus-oktyabr-2024) Lawtrend, на канец кастрычніка як мінімум 1161 арганізацыя знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 677 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
